» » Французскі гурт Karpatt запісаў песню на словы Караткевіча (Аўдыё)

Французскі гурт Karpatt запісаў песню на словы Караткевіча (Аўдыё)


Французы з ахвотаю адгукнуліся на прапанову пакласці на музыку беларускі верш у перакладзе, сообщает издание «Хартыя'97».

«Гэта проста выдатная ідэя – аб’яднаць людзей з розных краінаў, адкрыць ім нешта новае і даць магчымасць падзяліцца сваім з дапамогай паэзіі, якая цудоўна гучыць на якой заўгодна мове!» — кажа аўтар песень, гітарыст і вакаліст гурта Karpatt Фрэд Рала.

Пераклад верша Уладзіміра Караткевіча «Зімовы дуб» на французскую мову зрабіла Ларыса Гіймэ. Гэта не першая такая праца для яе: у творчым багажы перакладчыцы і п’еса Янкі Купалы «Тутэйшыя», і п’есы сучасных беларускіх драматургаў. Французскія музыкі скарысталі са згоды Лявона Вольскага асноўную тэму клавішных з арыгінальнай версіі песні на гэтыя словы, запісанай для нявыдадзенага праекта на вершы Караткевіча. Гармонія куплетаў, рытм ударных, баса і кантрабаса належыць Karpatt, пiша «Новы час».

«Вядома ж, цяпер для мяне дуб будзе не толькі зялёным, але і зімовым, — усміхаецца Фрэд Рала. — Паэзія Караткевіча вельмі прыгожая і вобразная, яна падаецца пяшчотнай з вельмі кранальнай натуралістычнай метафарай».

Музыкі збіраюцца выконваць гэты твор на сваіх канцэртах і мараць сыграць яго ў Беларусі. Да слова, парыжане ў нас былі ўжо тройчы і ўспаміны засталіся прыемныя. «Беларусь — краіна з раскошнай прыродай і чароўнымі лясамі. Нас тут здзівіла найперш неўтаймаваная шалёнасць людзей, якія бясконца здольныя дзяліцца сваімі пачуццямі з сапраўднай глыбінёй. Беларусаў з французамі якраз аб’ядноўвае гэтая ўласцівасць — прыхільнасць да пачуццёвасці, музыкі ды эмацыйнасці. А яшчэ ў вас вельмі кранальныя народныя спевы», — кажа Фрэд ад імя ўсяго свайго гурта. Акрамя яго ў Karpatt уваходзяць Гаэтан Лера (гітара) і Эрвэ Жэгусо (кантрабас). Яны разам граюць з 2002 года. Працуюць у жанры класічнай французскай песні, запісалі пяць студыйных альбомаў і адзін канцэртны, маюць пастаянныя гастролі па ўсёй Еўропе, Азіі ды Афрыцы.

Твор «Le chêne d’hiver» ў арыгінале завецца па першым радку — «Страціў лес свой зімні чуб…» Уладзімір Караткевіч напісаў яго 21 лістапада 1981 года, а выйшаў верш у пасмяротным зборніку творцы «Быў. Ёсць. Буду» (1986).

Праект «Global Reload» ладзяць грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал Tuzin.fm. Ён з’яўляецца лагічным працягам праектаў «Тузін.Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» і мае сваёй мэтай як узняць інтарэс да сваёй культуры сярод беларусаў, так і пазнаёміць з беларускай культурнай спадчынай замежную аўдыторыю.


  Источник: http://ua-ru.info/
Просмотров: 1392; Комментариев: 0; Дата публикации: 19-01-2015, 23:35

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:
Не согласны или есть что добавить? - Напишите свой комментарий!

Добавить комментарий!

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код:

Рекомендуем похожее:

Уладзімір Арлоў: Нам трэба зберагчы беларускі свет

Навагодняе віншаванне ад гісторыка Уладзіміра Арлова. «Наша Ніва» апублікавала

Спыніцеся

Сканчэнне старога года і пачатак новага – гэта час, калі мы азіраемся, падводзім вынікі і таксама

На улицах Могилева расклеили листовки «Свободу политзаключенным»

Неизвестные расклеили листовки с призывом «Свободу политзаключенным - будзьма солидарны».

«І выберу Радзіму» (Відэа)

Рэжысёр Валеры Мазынскі зняў фільм пра гісторыка Міхася Чарняўскага. Стужку прадставіў

Короткевич зазвучал по-французски (Аудио)

Группа Karpatt из Парижа исполнила песню «Le chêne d'hiver» («Зимний дуб»). Совместный

«Герои года» Dzieciuki дадут концерт в Минске

Обладатель премии «Герои года - 2014» группа Dzieciuki cыграе большой сольный концерт в клубе

Австралия запретила продажу РФ компонентов для производства оружия

20-03-2022, 08:26
Речь идет о глиноземе и алюминиевой руде, которые являются важнейшими компонентами оружия и

Австралия предоставит Украине еще $15,5 млн военной помощи

20-03-2022, 05:58
Также Канберра обязалась выделить около 22 млн долларов на гуманитарную помощь гражданскому

США предложили Турции передать Украине российские С-400 - Reuters

20-03-2022, 04:07
Американская администрация призывала и другие страны поставить в Украину комплексы С-300 и С-400,