» » Клаўдыё Гуджэроцці: Царкве жадаю любіць і шанаваць беларускі народ

Клаўдыё Гуджэроцці: Царкве жадаю любіць і шанаваць беларускі народ


Апостальскі нунцый арцыбіскуп Гуджэроці даслаў віншаванне праваслаўным з нагоды Раства Хрыстовага, передаёт «Хартыя'97».

Яго тэкст прыводзіць партал Каталіцкай царквы ў Беларусі:

- Дарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы,

у той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка — Папы Рымскага — віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды.

Я рады таму, што ў мінулым годзе ў вашай Царкве павялічылася колькасць епархій і епіскапаў таксама і ў Беларусі. Няма месца для зайздрасці і канкурэнцыі. Калі адна Царква развіваецца, расце ўсё Цела Хрыстова і абвяшчаецца Яго Евангелле. Хрыстос адзін і Евангелле адно. Радасць аднаго з членаў — гэта радасць усіх і ўсяго Цела Хрыстова.

У дзень Раства Хрыстова малюся разам з вамі і за вас. Калі гісторыя нас падзяліла, то малітва павінна нас з’яднаць. Чаго вартае наша сведчанне, калі мы не здольныя нават маліцца разам? Хрыстос сказаў: «Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх» (Мц 18, 20). Ён не ставіў умоваў сваёй прысутнасці. Гэта мы ставім умовы. Калі мы молімся разам і Хрыстос ёсць сярод нас, як можам мы адчуваць падзел між намі? Ці ж Хрыстос будзе толькі з адным з братоў, якія моляцца, і не будзе з іншым? Мы можам сказаць: «Я — Паўла», альбо «Я — Аполаса» (пар. 1Кар 3, 4). Апостал Павел моцна папракаў за падзелы, якія імкнуцца сягнуць самога Хрыста, у той час калі гэта грэх супраць Яго жадання «каб усе былі адно» (Ян 17, 21). Мы павінны нанова навучыцца крочыць разам.

Прашу, каб Бог дараваў сваё міласэрнае благаслаўленне ўсім вам: Мітрапаліту Паўлу, архіепіскапам, епіскапам, святарам, дыяканам, манахам і манахіням, сем’ям вернікаў, сем’ям, у якіх адзін з сужэнцаў праваслаўны, а другі католік (якія даюць нам прыклад таго, як любоў гоіць усе падзелы, таму што Бог — гэта любоў), дзецям і пажылым людзям, хворым і самотным.

Усёй Царкве жадаю ўзмацніцца ў веры, бо вернікі для гэтага і існуюць, і служыць беларускаму народу, любіць і шанаваць яго, як самабытную, адметную і каштоўную частку чалавецтва, збаўленага Богам.


  Источник: http://ua-ru.info/
Просмотров: 845; Комментариев: 0; Дата публикации: 30-01-2015, 22:56

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:
Не согласны или есть что добавить? - Напишите свой комментарий!

Добавить комментарий!

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код:

Рекомендуем похожее:

«Мова Нанова» дабралася да Кіева, Кракава, Гранады

Адразу пасьля Новага году праект «Мова Нанова» адзначыць сваю першую гадавіну. Бясплатныя

Французскі гурт Karpatt запісаў песню на словы Караткевіча (Аўдыё)

Французы з ахвотаю адгукнуліся на прапанову пакласці на музыку беларускі верш у перакладзе.

Уладзімір Арлоў: Нам трэба зберагчы беларускі свет

Навагодняе віншаванне ад гісторыка Уладзіміра Арлова. «Наша Ніва» апублікавала

Спыніцеся

Сканчэнне старога года і пачатак новага – гэта час, калі мы азіраемся, падводзім вынікі і таксама

«І выберу Радзіму» (Відэа)

Рэжысёр Валеры Мазынскі зняў фільм пра гісторыка Міхася Чарняўскага. Стужку прадставіў

Под Минском прошла акция памяти ксендза Гадлевского

Активисты приехали в Тростенец на место смерти священника-патриота Винцента Годлевского, убитого

Австралия запретила продажу РФ компонентов для производства оружия

20-03-2022, 08:26
Речь идет о глиноземе и алюминиевой руде, которые являются важнейшими компонентами оружия и

Австралия предоставит Украине еще $15,5 млн военной помощи

20-03-2022, 05:58
Также Канберра обязалась выделить около 22 млн долларов на гуманитарную помощь гражданскому

США предложили Турции передать Украине российские С-400 - Reuters

20-03-2022, 04:07
Американская администрация призывала и другие страны поставить в Украину комплексы С-300 и С-400,