» » Лявон Баршчэўскі знайшоў беларускі верш пачатку ХІХ стагоддзя

Лявон Баршчэўскі знайшоў беларускі верш пачатку ХІХ стагоддзя


Тэкст верша нагадвае велікодную або валачобную песню, пишет издание «Хартыя'97».

Пра гэта пiша грамадскiдзяяч iперакладчык Лявон Баршчэўскі у выданні «Наша Нiва».

«На дзень Божага Нараджэння (паводле грыгарыянскага календара) я пазнаёміў чытачоў з важнай сваёй знаходкай, зробленай падчас працы ў кракаўскім архіве князёў Чартарыйскіх з матэрыяламі шчучынскага архіву Друцкіх-Любецкіх, - пiша ён. - Падчас далейшай апрацоўкі матэрыялу ўдалося зрабіць істотнае ўдакладненне: матэрыялы ўсяго названага архіву абмежаваныя часавымі рамкамі ад 1537 да 1846 года, а тэчка з літаратурнымі тэкстамі, хутчэй за ўсё, была цалкам сфармаваная да 1825 года.

Менавіта з гэтай тэчкі (за 4 дакументы перад «Вершам Рускім») паходзіць як згаданы «Верш Рускі аб Рэлігіі і Абычайнасці», з фрагментамі якога чытачы ўжо знаёмыя, так і наступны тэкст, лацінкай, на 34 радкі.

Лявон Баршчэўскі знайшоў беларускі верш пачатку ХІХ стагоддзя Беларускі верш пачатку ХІХ стагоддзя

Гэты тэкст не мае аніякага загалоўка, але пэўным чынам нагадвае велікодную або валачобную песню (што праўда, сярод адпаведных фальклорных твораў, запісаных у ХІХ стагоддзі Зарыянам Далэнгам-Хадакоўскім, Пятром Бяссонавым, Паўлам Шэйнам або Аляксандрам Сержпутоўскім, больш-менш падобных тэкстаў я не выявіў).

Бясспрэчна, аднак, тое, што твор мае выразныя прыкметы літаратурнай апрацоўкі. Мова другога вершаванага твора не такая чыстая і выразная, як у «Вершы Рускім»: уплыў польскай мовы досыць відавочны не толькі ў лексіцы, а і ў падачы некаторых марфем. Тым не менш, беларуская аснова гэтага твора не выклікае аніякіх сумненняў. Чытачы, якім я, цяпер ужо на праваслаўнае Раство, прапаную пазнаёміцца з яго кірылічнай адаптацыяй, могуць пераканацца ў гэтым самі».

Лявон Баршчэўскі прыводзіць тэкст верша:

Ясна-чырвоны рачак па аблоку скача,

Трасе[цца] цэлае Неба, калі грэшнік плача.

Ужэ Анёлы граюць у свае пасвяцёлы,

«Алілуя» глосіць нам дзісь(1) дзень вясёлы.

Пліскаўка хвастом трасе, па выгане ходзі[ць],

Бусел з бусліцай у вадзе па калена бродзі[ць],

Адна толькі Зязюлька? та бардза(2) ўстыдліва,

К[а]тора на сухім краку (3) нігды (4) не сядыва(5).

А яна ў той час сваю пяснэчку вытне,

Калі пахнёнцае дрэва Чаромха расквітне.

Шчабятлівы Саловік стае да помачы,

Жабы квахчаць па лугах пачынаюць уначы.

Пятух на смятніску крычы[ць], а кура сакоча,

Шчыгел, седзячы на грушы, з шчыгліцай клякоча.

Голуб гудзе на хаце, верабей чырыка[е],

Ластаўка трэпле …язык, аж [у] сэрца праніка[е].

Крупяны[я] стрынадкі(6) на зэдзю(7) ся чапляюць (8),

Па кустах-хварастах гнязды увія[юць].

Стары[я] б[а]роды драпу[юць], выставіўшы брухі,

Слонца ясна дапяка[е] — скінулі кажухі.

Ту[т] малойцы, дзеўкі поначы драпу[юць], бі[юць],

А гаспадары па вуліцах гарэлачку пі[юць].

Напіўшыся гарэлачкі, закусяць яйцамі,

Толькі прос[яць]: свянцоных не бярыце пальцамі —

Нажом альбо трэска[й] пакрамзаўшы, пажывайце,

«Алілуя» вясёла крычэце, спявайце.

Жыйце доўга, Панове, цо(9) найдлужшы[я] векі —

Няхай Вам цякуць салодкі[я] рэкі,

Няхай ушэльк[а]е(10) шчасце круціцца вясёла,

Як на вадзе ў млыну хутка кружыць кола.

Віншую дачаканых свят[аў] —

Каб здзерлі скуру з галавы да пят[аў].

Прашу даць м[не] жаловаць,

Каб было за што падзяньковаць.


  Источник: http://ua-ru.info/
Просмотров: 1262; Комментариев: 0; Дата публикации: 31-01-2015, 11:56

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:
Не согласны или есть что добавить? - Напишите свой комментарий!

Добавить комментарий!

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код:

Рекомендуем похожее:

Клаўдыё Гуджэроцці: Царкве жадаю любіць і шанаваць беларускі народ

Апостальскі нунцый арцыбіскуп Гуджэроці даслаў віншаванне праваслаўным з нагоды Раства Хрыстовага.

«Мова Нанова» дабралася да Кіева, Кракава, Гранады

Адразу пасьля Новага году праект «Мова Нанова» адзначыць сваю першую гадавіну. Бясплатныя

Французскі гурт Karpatt запісаў песню на словы Караткевіча (Аўдыё)

Французы з ахвотаю адгукнуліся на прапанову пакласці на музыку беларускі верш у перакладзе.

Белорусы из Торонто песней поздравили с Новым годом (Видео)

Фолк-группа «Яваровые люди» из Торонто и Объединение белорусов Канады поздравили соотечественников

Уладзімір Арлоў: Нам трэба зберагчы беларускі свет

Навагодняе віншаванне ад гісторыка Уладзіміра Арлова. «Наша Ніва» апублікавала

Спыніцеся

Сканчэнне старога года і пачатак новага – гэта час, калі мы азіраемся, падводзім вынікі і таксама

Австралия запретила продажу РФ компонентов для производства оружия

20-03-2022, 08:26
Речь идет о глиноземе и алюминиевой руде, которые являются важнейшими компонентами оружия и

Австралия предоставит Украине еще $15,5 млн военной помощи

20-03-2022, 05:58
Также Канберра обязалась выделить около 22 млн долларов на гуманитарную помощь гражданскому

США предложили Турции передать Украине российские С-400 - Reuters

20-03-2022, 04:07
Американская администрация призывала и другие страны поставить в Украину комплексы С-300 и С-400,